У нас ёсць магчымасць прасачыць, як нараджаліся ілюстрацыі Яўгена Красоўскага да рамана Фёдара Дастаеўскага “Д’яблы”. Чытаючы раман, мастак проста на палях кнігі рабіў невялікія замалёўкі. Гэта, можна сказаць, візуалізацыя адчуванняў мастака, яго першых уражанняў. А яны за правіла найбольш дакладныя.